top of page
2.png

ЧОПЧЫЦ АДАМ СІДАРАВІЧ

Беларускі дзеяч самадзейнага мастацтва, хормайстар, педагог, заслужа-ны дзеяч культуры БССР, стваральнік і мастацкі кіраўнік Гродзенскага народнага ансамбля песні і танца «Нёман» пры Гродзенскім гарадскім Доме культуры, узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў, медалямі СССР «За працоўную адзнаку» і «Ветэран працы», «За працоўную доб-лесць» (двойчы)

Нарадзіўся 2 жніўня 1921 года ў мястэчку Ленін (уваходзіла тады ў склад Лунінецкага повета Палескага ваяводства, цяпер вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці) у сям'і земляробаў. Бацька яго Сідар Іванавіч іграў на скрыпцы, а маці Марыя Архіпаўна добра спявала. Заўважыўшы музычныя здольнасці сына, бацька аддаў Адама навучацца іграць на скрыпцы ў мясцовага скрыпача, дыякана Адама Бухота. Навыкі музыканта-выканаўцы вельмі дапамаглі Адаму Сідаравічу ў далейшай ра-боце і творчасці. 
Адам Чопчыц скончыў Варшаўскую гімназію ў 1939 годзе. З 1940 года выкладаў спевы ў школе і працаваў у клубе пасёлка Ленін. Першымі яго харавымі калектывамі сталі народны хор пры Ленінскім клубе і дзіцячы (школьны) чатырохгалосы хор пасёлка Ленін. Фальклорная група хору ўжо ў 1940 годзе ўдзельнічала ў дэкадзе беларускага мастацтва ў Маскве. А школьны хор прадстаўляў сваё мастацтва на рэспубліканскім аглядзе мастацкай самадзейнасці ў Пінску ў чэрвені 1941 года.

 



 

3.png


Вайна застала маладога кіраўніка і ўдзельнікаў хору ў Пінску. З цяжкасцямі А. С. Чопчыцу ўдалося вярнуць дадому змарыўшыхся, але жывых дзяцей. У час Вялікай Айчыннай вайны загінулі бацькі Адама Чоп-чыца (былі спалены фашыстамі разам з жыхарамі пасёлка Ленін), а сам ён быў арыштаваны немцамі па падазрэнні ў сувязях з партызанамі, утрым-ліваўся ў турме горада Ганцавічы Брэсцкай вобласці, цудам выратаваўся ад растрэлу пры дапамозе брата Грыгорыя, які даў паліцаям бочачку мё-ду за стрэл паверх галавы прыгаворанага арыштанта. Неўзабаве сям'я Чопчыца А. С. была вывезена ў Германію на прымусовыя работы. Вызва-лены былі ў красавіку 1945 года, на радзіму ў Ганцавічы вярнуліся ў верасні.

 
Пасля вайны А. Чопчыц скончыў Пінскі настаўніцкі інстытут (1950), Беларускі педагагічны інстытут імя М. Горкага (1954), Беларускую дзяржаўную кансерваторыю імя А. В. Луначарскага (1960). 

8.png




У 1945-1954 гадах працаваў дырэктарам Ганцавіцкай сямігадовай школы, у 1952–1954 гадах выкладаў музыку і спевы ў Ганцавіцкім педа-гагічным вучылішчы. У 1945 годзе арганізаваў калгасны хор, які атрымаў шырокую вядомасць, прымаў удзел у розных аглядах мастацкай са-мадзейнасці, узнагароджваўся граматамі, а ў 1946 годзе хору было пры-своена званне «народны». Акрамя таго, няўрымслівы хормайстар стварыў маладзёжны хор у Ганцавіцкім педагагічным вучылішчы і дзіцячы хор пры Ганцавіцкай сярэдняй школе.

 

 

А.С. Чопчыц з намеснікам Пінскага ГДК М.Смольскім.

Пінск, 1958

А.С. Чопчыц з народным

артыстам СССР Р.Шырмай.

Мінск, 1953

А.Чопчыц –  галоўны організатар Свята песні

Пінск, 1953




 

Пасля преезда сям'і Чопчыцаў у Пінск з 1955 па 1959 гады Адам Сідаравіч выкладаў музыку і спевы ў Пінскім педагагічным вучылішчы. Вопытны майстар арганізаваў на Піншчыне два гарадскія харавыя калектывы «Роднае Палессе» і «Палескія зоры», якія лідзіравалі на аглядах-конкурсах і святах, атрымалі шырокую вядомасць у рэспубліцы пад ёмістай сціслай назвай – хор Палескай песні. 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У 1959 годзе Адам Сідаравіч пераязджае ў Гродна. Да 1964 года працуе намеснікам дырэктара і выкладчыкам Гродзенскага культ-прасветвучылішча (цяпер дзяржаўны каледж мастацтваў). Адначасова Адам Чопчыц – мастацкі кіраўнік Гродзенскага народнага ансамбля песні і танца «Нёман» (1960-1983). Ансамбль песні і танца «Нёман» аб'яднаў ва-кол сябе надзвычай таленавітых музыкантаў, хормайстраў, харэографаў (каля 10 людзей), чыя творчасць была адзначана дзяржаўнымі ўзнагаро-дамі. Ансамбль «Нёман» на чале з Маэстра Чопчыцам з'яўляўся своеа-саблівым метадычным цэнтрам, дзе пастаянна праводзіліся рэспуб-ліканскія і абласныя семінары хормайстраў і харэографаў, базай пра-вядзення практыкі навучэнцаў педагагічнага і культурна-асветнага вучылішчаў. Школу «Нёмана» прайшлі вядомыя сёння ў рэспубліцы кам-пазітары, дзяржаўныя дзеячы, вучоныя. Дзякуючы «Нёману», яго сама-бытным песням, музыцы і танцам Беларусь пазнавалі ў другіх краінах. Ансамбль паказваў сваё мастацтва ў Маскве і ў Зорным гарадку, ва многіх гарадах Расіі, у Малдавіі, Літве, Украіне, Польшчы, Германіі, в. Шры-Ланка. У яго рэпертуары славутыя вакальна-харэаграфічныя кампазіцыі «Вясёлыя круцёлкі», «Сонца яснае ўзышло», «Залатыя каласы», «Нава-селле» і іншыя. 
Талент Чопчыца шматгагранна праявіўся і ў педагогіцы. Адам Сідаравіч не толькі выкладаў харавыя дысцыпліны, але і пастаянна кла-паціўся аб стварэнні метадычнай базы ва ўстановах мастацтва і агульнаа-дукацыйных школах рэспублікі. Па даручэнні Міністэрства асветы БССР ён распрацаваў першую праграму па музыцы і спевах для агульнаадука-цыйных школ. Ім і з яго ўдзелам былі выдадзены болей 25 навучальна-метадычных дапаможнікаў і падручнікаў па музыцы і спевах, у тым ліку падручнікі для 2-га і 5– 7 класаў, па якіх навучаюцца школьнікі Беларусі, Расіі і Украіны. А. Чопчыц – аўтар першага вучэбнага дапаможніка для настаўнікаў «Выкладанне спеваў у школе». 
Адам Чопчыц удзельнічаў у пастановачных групах, рэжысіраваў урачыстыя канцэрты, фестывалі, дэкады ў горадзе і вобласці. Валодаў кампазітарскім дарам, талентамі рэжысёра святаў, маштабных вакальна-харэаграфічных кампазіцый, паэта-песенніка. 
Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў, медалямі СССР «За працоўную адзнаку», «Ветэран працы», «За працоўную доблесць» (двой-чы), трыма Сярэбранымі медалямі ВДНХ (Выстаўка дасягненняў народ-най гаспадаркі), трынаццаццю ганаровымі граматамі, у тым ліку – пяццю ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР і Літоўскай ССР. 
Выдатнік народнай асветы. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1963). 22 мая 1997 года Адам Сідаравіч Чопчыц рашэннем Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў удастоены звання «Ганаровы грамадзянін горада Гродна». Памёр 26 чэрвеня 2005 года.

 

 

 

 

 

 

     

 

 

 

 

 

 

 

 


 

А.С.Чопчыц з першым хорам Пінскага педагагіічнага вучылішча.

Пінск, 1953

А.Чопчыц з удзельнікамі ансамбля “Нёман”

 Масква, 1965

bottom of page